Фота: armyrecognition.com
Міністр заявіў брытанскім дэпутатам, што вельмі важна, каб Украіна захавала сваю здольнасць лётаць сама і адбіваць расійскія паветраныя напады.
«У адказ на ўкраінскія запыты ўрад прыняў рашэнне разгледзець пытанне аб прадастаўленні высакахуткасных пераносных зенітных ракет Starstreak. Мы лічым, што гэтая сістэма адпавядае вызначэнню абарончай зброі, але яна дазволіць украінскім сілам лепш абараняць сваё неба», — падкрэсліў міністр.
Уолес сказаў, што рашэнне адносна паставак сістэмаў у прынцыпе прынятае і ўрад працуе над тым, як даставіць іх ва Украіну і навучыць украінскіх вайскоўцаў імі карыстацца.