Жыхары вёскі Чудзенічы заўважылі надпісы на адваротным баку мемарыяла на брацкай магіле раніцай 6 сакавіка. Чорнай фарбай на ім былі нанесеныя словы «Украина», «Беларусь», «Рассия» і нейкія малюнкі (як мяркуецца, непрыстойнага зместу, але дакладна сказаць нельга: УУС іх зарэтушавала).

Неўзабаве міліцыянеры затрымалі двух мясцовых падлеткаў 14 і 15 гадоў. 

«Юнакі сваю віну прызналі, патлумачыўшы ўчынак уплывам відэаролікаў з інтэрнэту. Пасля яны ўласнаручна зафарбавалі «майстэрствы» на апаганенай славутасці ў цэнтры вёскі. Дзеянням падлеткаў будзе дадзена прававая ацэнка», — паведамляе ведамства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру