Больш за 10 год Азараў адпрацаваў у ГУБАЗіКу, кіраваў тым самым 3-м упраўленнем па супрацьдзеянні экстрэмізму. Пасля гадаваў кадры ў Акадэміі міліцыі. У 2020-м Азараў зрабіў выбар. І тым самым стаў асабістым ворагам для Мікалая Карпянкова, і па загадзе апошняга былыя падначаленыя Азарава з асаблівым імпэтам грамілі яго кватэру ў часе ператрусу.

Азараў многія рэчы ведае знутры. Ці магла ўлада змяніцца ў 2020-м, калі б дэманстранты ці апазіцыйна настроеныя афіцэры дзейнічалі інакш? Што значаць ракіроўкі і новыя прызначэнні ў сілавым апараце? Як пераадольваць страх? Пра ByPol, пра сям’ю, пра ўласныя амбіцыі і рэвалюцыю поглядаў — пра ўсё гэта мы пагаварылі з падпалкоўнікам Азаравым.

Гэтую гутарку мы запісвалі да пачатку вайны, таму ўнутры няма пытанняў пра Украіну. Але ёсць пра Расію і Пуціна і пра тое, на што здольныя беларускія сілавікі.

00:00 — што ў выпуску

00:44 — ці быў шанец на перамены ў жніўні 2020-га

06:57 — пра сабатаж у ГУБАЗіКу

10:23 — чаму ГУБАЗіК стаў авангардам рэпрэсій

17:26 — па якім прынцыпе падбіраюць людзей у ГУБАЗіК

23:47 — з-за каго сышоў з ГУБАЗіКа

30:27 — хто прыдумаў здымаць пакаяльныя відэа пратэстоўцаў

31:05 — пра ператрус дома, які праводзілі падначаленыя

32:46 — хто адказны за падаўленне пратэстаў у Беларусі

35:32 — колькі зарабляюць беларускія сілавікі і колькі ім даплачвалі падчас пратэстаў

37:20 — чаму сілавікі так лютавалі 9-12 жніўня

43:55 — як задзейнічалі расійскіх сілавікоў у падаўленні пратэстаў у Беларусі

44:49 — дзе быў Азараў 9 жніўня і ў наступныя дні

53:44 — калі вырашыў звольніцца з Акадэміі МУС

54:37 — ці былі сярод ваеннага кіраўніцтва людзі, якія маглі зняць Лукашэнку

56:22 — каго абяруць сілавікі: Лукашэнку ці Пуціна

1:00:11 — як успрымаюць Лукашэнку палкоўнікі і генералы?

1:02:12 — чаму Караеў такі жорсткі?

1:05:15 — чаму Карпянкоў дагэтуль застаецца на версе

1:07:05 — чаму Казакевічу даручаюць рабіць непапулярныя публічныя заявы

1:09:32 — за што знялі Наскевіча 

1:10:54 — чаму маглі замяніць Вакульчыка на Церцеля

1:12:20 — каго Лукашэнка можа разглядаць у якасці пераемніка

1:14:19 — як блізкія ўспрынялі тое, што Азараў перайшоў у апазіцыю

1:16:33 — як кіраваць страхам

1:20:33 — пра метады працы беларускіх сілавікоў і чаму нельга прызнавацца

1:26:44 — як выязджаў з краіны і чаму БТ яшчэ не выдаў на Азарава кампрамат

1:30:38 — ці ёсць зброя

1:30:55 — чаму ў ByPol няма чалавека, які яго заснаваў

1:31:32 — ці былі спробы КДБ інкарпаравацца ў ByPol

1:32:38 — хто фінансуе ByPol

1:34:03 — у ByPol іерархія ці дэмакратыя?

1:34:32 — пра кантакты з замежнымі спецслужбамі

1:36:45 — як абараняюцца злітыя базы

1:38:31 — навошта ByPol выклаў відэа пра выкрыццё гея-сілавіка

1:40:22 — няўжо ў ByPol вераць, што да 2020 года ўлада ў Беларусі была легітымнай?

1:41:51 — каго падтрымае: Ціханоўскую, Латушку ці Пракоп'ева

1:45:16 — чаго сёння больш за ўсё баяцца беларускія ўлады

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру