Прозвішчы вызваленых і іх колькасць пакуль што не называюцца, але апублікаваныя фота і відэа прынамсі некаторых. Здаецца, іх чацвёра.

Вызваленыя жанчыны цалкам ці ім проста змененая адна мера пакарання на іншую, больш мяккую, пакуль што невядома.

Раней праваабаронцы пісалі, што сёння ўвечары з гомельскай калоніі павінны былі вызваліць Анастасію Ярашэвіч і Наталлю Тураву. Пра гэта самі жанчыны распавялі сваім родным. 

Анастасія Ярашэвіч — 20-гадовая жыхарка Ліды, асуджаная да 2 гадоў калоніі за «гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі» (арт. 364 КК).

Паводле абвінавачання, дзяўчына хацела перашкодзіць міліцыянтам затрымаць невядомага мужчыну: Анастасія сарвала пагоны ў двух міліцыянтаў, а аднаму яшчэ і нанесла ўдар у галаву.

Наталля Турава — жыхарка Брэста, асуджаная на 1 год і 1 месяц калоніі па крымінальнай справе аб абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і аб знішчэнні дакументаў (арт. 377 КК).

Паводле абвінавачвання, 27 траўня 2021 года дадому да Наталлі прыехала міліцыя. Там жанчына «публічна абразіла» Лукашэнку словамі «у нас гр*баное государство» и «гр*баный президент», а затым разарвала пратакол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0