Фота: dev.by

На пастаўленае яму dev.by пытанне EPAM даў наступны адказ:

«У сувязі з тым, што большая частка кліентаў накладае ўсё больш абмежаванняў на працу з Беларусі, дадатковы наём супрацоўнікаў на гэтым рынку прыпынены. Мы запрашаем спецыялістаў, зацікаўленых у працы з EPAM, далучацца да кампаніі ў іншых нашых офісах з магчымасцю далейшага пераводу ў беларускае падраздзяленне, калі кліенцкія абмежаванні зменяцца».

Раней Беларусь уваходзіла у топ-5 самых папулярных лакацый ў EPAM па колькасці вакансій. Доўгі час яна ўвогуле была самай буйной лакацыяй вытворчых спецыялістаў EPAM. Па выніках мінулага года гэты статус перайшоў да Украіны, але з-за вайны цяпер Украіны таксама няма ў спісе лакацый EPAM для найму.

Акрамя таго, EPAM прыбраў усе вакансіі для ахвотных працаваць у Расіі. Днямі кампанія заявіла, што прыпыняе працу з кліентамі з Расіі і выдзеліць 100 мільёнаў даляраў на гуманітарную дапамогу для 14 тысяч сваіх супрацоўнікаў і іх сем'яў ва Украіне.

Чытайце таксама:

EРАМ спыніў працу з кліентамі з Расіі

Заснавальнік EPAM Аркадзь Добкін: Сёння мы аб’яднаныя ў падтрымцы ўкраінцаў

Каманда EPAM у Беларусі ўпершыню скарацілася. Гэта ўжо не самы вялікі офіс

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру