Алімпійскі прызёр па каратэ рвецца ў бой за Украіну. «Пытанне ў выжыванні нас як народа»
Бронзавы прызёр Алімпіяды-2020 у Токіа, украінскі караціст Станіслаў Гаруна з першага дня вайны з шэрагах Узброеных сілаў Украіны. «Цяпер вайна. Якая розніца — спартсмен ты, палітык, прыбіральшчык ці артыст? Цяпер пытанне проста ў выжыванні нас як народа» — гаворыць ён.
«Я атрымаў званок а 4-й раніцы: «Стас, уставай. Пачалася вайна». Я адразу сабраў рэчы, прыбыў у часць. Атрымаў інструктаж, паступіў у нарад. Нам выдалі зброю.
Я фізічна падрыхтаваны. Хутка рэагую, ўмею хутка прымаць рашэнні. Прасіў камандаванне адправіць мяне пад Кіеў ці ў Адэсу — бліжэй да баявых дзеянняў, каб я быў максімальна карысным», — заявіў Станіслаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ