Паводле слоў Блінкена, была зробленая заява, што Эміраты падтрымаюць павелічэнне здабычы, «калі справа тычыцца АПЕК+». Блінкен адзначыў, што гэта дазволіць стабілізаваць сусветны энергетычны рынак.

Такім чынам Блінкен пракаментаваў паведамленні аб тым, што прынц Саудаўскай Аравіі Мухамед Бэн Сальман Аль Сауд і наследны прынц Абу-Дабі, намеснік галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Мухамед бэн Заід аль Нахаян адмовіліся кантактаваць з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам па пытанні здабычы нафты.

У выніку майскія ф'ючарсы на нафту маркі Brent на Лонданскай біржы 9 сакавіка адкаціліся з максімумаў больш чым на 10%, да $112,85 за бараль.

7 сакавіка нафта таргавалася каля $139 за барэль, што было максімумам з 2008 года.

Чытайце таксама:

Кіраўнікі краін Персідскага заліва адмаўляюцца гутарыць з Байдэнам падчас вайны ва Украіне. Яны выстаўляюць адну ўмову

Еўрасаюз прадставіў план поўнай адмовы ад газу, нафты і вугалю з Расіі

Каб ізаляваць Пуціна на сусветнай арэне, ЗША пайшлі на перамовы нават з Венесуэлай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0