На гарачай лініі ў той дзень дзяжурыў начальнік упраўлення Уладзімір Андрыевіч. Прыводзім урыўкі з размовы.
— Скажыце, калі ласка, дзе Азаронак падзеўся? Чаму не бачна яго перадач?
— Працуе ён. Працуе, як і працаваў.
— А яму за гэты недарэчны спіч, які ён сказаў у прамым эфіры, што «Мы не пераможам», нічога не было?
— Ну, вы ведаеце… Я не ведаю… Я курырую выдавецкую дзейнасць… Я не магу сказаць вам пра гэта.
На відэа Уладзімір Андрыевіч памылкова апазнаны як Уладзімір Матусевіч
***
-— Ваша асабістая пазіцыя па канфлікце ва Украіне?
— Ну, мы не будзем аб асабістай пазіцыі размаўляць. Тут, эээ… неадназначна ўсё… Не будзем размаўляць я прашу вас…
— Я разумею. Міністэрства інфармацыі павінна ж мець нейкую пазіцыю. Яно альбо асуджае гэтую ваенную агрэсію…
— Вы бачыце па нашых матэрыялах, па нашай пазіцыі, я думаю, што яна зразумелая і ясная.
— То-бок вы падтрымліваеце расійскую агрэсію?
— Ігар Іванавіч, у вас ёсць пытанне па сутнасці?
***
Павук спытаў, ці будзе дзяржаўная прэса пісаць, што Пуцін — агрэсар, што ён напаў на незалежную дзяржаву.
— Я пачуў, але я ж не прымаю рашэнняў, па-першае. Ёсць рэдакцыі газет, выданняў і тэлебачання — гэта вашая пазіцыя, але ёсць жа яшчэ шмат іншых пазіцый.
— Якія яшчэ ёсць пазіцыі ў гэтай сітуацыі, распавядзіце.
— Ігар Іванавіч, я не буду гэтыя пытанні з вамі абмяркоўваць.
— Чаму? Гэта неістотнае пытанне? Гэта не па сутнасці?
— Гэта істотнае пытанне. Не займайце лінію — людзі тэлефануюць па іншых пытаннях
***
Размову Павук скончыў воклічам:
— Слава Украіне!
— Будзьце здаровыя, — адказаў чыноўнік.





