Цяпер там утрымліваюцца людзі, затрыманыя на антываенных пратэстах у Мінску.

9 сакавіка стала вядома, што перадачы для затрыманых не прымаюць у ізалятары Жодзіна, дзе таксама ўтрымлівацца затрыманыя на антываенных мітынгах 27 і 28 лютага.

У Баранавічах сваякам арыштаванага па «палітычным» артыкуле адказалі, не беручы перадачу: «Нам забаранілі».

Афіцыйная прычына — каранавірус. Перадаваць затрыманым можна толькі лекі.

Праваабаронцы нагадваюць, што ў Беларусі існуе афіцыйны пералік падстаў для адмовы ў прыёме перадач. Адмовы ў прыёме перадач у сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай у ім няма. Але гэта, як і многае іншае, нікога не хвалюе.

Чытайце таксама:

«Мы проста марылі патрапіць у карцар». Мінчанка расказала пра здзекі з затрыманых у ізалятарах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0