Вольгу Брыцікаву затрымалі ў Наваполацку 27 лютага на выбарчым участку. Яе абвінавацілі ў тым, што яна сфатаграфавала бюлетэнь. У выніку, суд пакараў яе 15-сутачным арыштам.

Праз некалькі дзён над Вольгай адбыўся ўжо другі суд. Ёй прызначылі яшчэ 15 сутак за антываенную вопратку.

Сёння стала вядома, што яе зноў асудзілі. Па папярэдняй інфармацыі, гэтым разам Вольгу судзілі за паперы з надпісам «Не вайне» на вокнах. Вынік — чарговыя 15 сутак. Агулам Брыцікава правядзе за кратамі як мінімум 45 сутак. Арышт яна адбывае ў часовым ізалятары горада Ушачы.

У беларускіх ізалятараў для адміністрацыйных затрыманых па палітычных матывах наўмысна ствараюцца нялюдскія ўмовы ўтрымання, гэта фактычна катоўні.

Чытайце таксама:

У Баранавіцкім ІЧУ і на Акрэсціна не прымаюць перадачы

«Мы проста марылі патрапіць у карцар». Мінчанка расказала пра здзекі з затрыманых у ізалятарах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0