Такія ж умовы распаўсюджваюцца на ўсіх людзей, якія былі ва Украіне 24 лютага. А таксама тых, хто ў гэты дзень не быў ва Украіне, але жыў там.
У выпадку неабходнасці бежанцы могуць падаць заяву на атрыманне віду на жыхарства ў Нямеччыне. Заяву неабходна падаваць у мясцовае ўпраўленне па справах замежнікаў.
Дадзеная пастанова дзейнічае да 23 мая 2022 года, але яе тэрмін могуць падоўжыць у залежнасці ад сітуацыі.





