Сумеснымі намаганнямі кампаній Cygnal (ЗША), Grades Research (Украіна) і Response:AI (Чэхія) было апытана больш за 3500 грамадзян Украіны, Вялікабрытаніі, ЗША і краін Еўрасаюза. Як паказалі вынікі даследавання, грамадства заходніх краін у пераважнай большасці выказваецца за павелічэнне фінансавай дапамогі і дапамогі ва ўзбраенні Украіне.

75% еўрапейскіх рэспандэнтаў падтрымліваюць наданне фінансавай дапамогі, 62% — за пастаўку зброі, 46% — за забарону палётаў і 38% выказаліся за далучэнне да ваеннага адказу.

У той жа час амаль столькі ж, 37% апытаных, выступаюць супраць любога ваеннага ўдзелу краін у канфлікце.

Што тычыцца паветранай і наземнай падтрымкі Украіны ў барацьбе з Расіяй, то 89% рэспандэнтаў з Украіны выказаліся за «закрыццё неба» з дапамогай НАТА. У ЗША, Вялікабрытаніі і ЕС прыхільнікаў такой ідэі, адпаведна, 45%, 46% і 46%. Супраць адпаведна 20%, 20% і 17% апытаных. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру