Новаўвядзенне будзе дзейнічаць для жыхароў Арменіі, Азербайджана, Эстоніі, Грузіі, Венгрыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Расіі, Славакіі і Украіны. У кампаніі заявілі, што гэта не будзе распаўсюджвацца на расійскіх ваеннапалонных.

Акрамя гэтага, Facebook і Instagram дазволяць карыстальнікам з Польшчы, Украіны і Расіі пісаць пасты, «якія заклікаюць да смерці прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна або прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі», піша агенцтва. Такія запісы не будуць забаненыя, калі яны не нясуць у сабе іншых мэтаў і не апісваюць месцазнаходжанне і метад забойства. На запыты аб каментарыях Meta не адказала.

Meta таксама дазволіць «усхваляць» украінскі батальён «Азоў», што звычайна забаронена, адзначае агенцтва. Але прадстаўнік кампаніі Джо Осбарн раней заявіў, што такія пасты дазволеныя «строга ў кантэксце абароны Украіны або іх ролі ў складзе Нацыянальнай гвардыі Украіны».

Пасля, праўда, прэс-сакратар Meta Эндзі Стоўн ўдакладніў, што Facebook і Instagram не дазволяць заклікаць да гвалту супраць расейскіх мірных грамадзян. Але пры гэтым у кампаніі пацвердзілі, што ў некаторых краінах заклікі да гвалту ў дачыненні да расійскіх салдат сапраўды не будуць блакавацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0