Мужчыну абвінавачвалі ў забойстве дзвюх сясцёр-пенсіянерак, якім ён часам дапамагаў па гаспадарцы. Як высветлілі следчыя, мужчына палкай збіў жанчын да смерці, забраўшы з дома 179 рублёў. 30 ліпеня 2019 года мужчыну прысудзілі да вышэйшай меры пакарання, піша Zerkalo.

Віктара Паўлава затрымалі 3 студзеня 2019 года па падазрэнні ў здзяйсненні забойства і крадзяжы маёмасці. У гэты ж дзень ён падпісаў прызнальныя паказанні і быў змешчаны пад варту. У ліпені 2019 года Віцебскі абласны суд прысудзіў яго да вышэйшай меры пакарання, але асуджаны падаў апеляцыю — Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пакінуў прысуд у сіле.

Скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека Паўлаў падаў у 2020 годзе: у ёй заявы аб прымяненні катаванняў у месцах пазбаўлення волі, аб адмове ў доступе да юрыдычнай дапамогі і аб несправядлівым судовым разглядзе. Камітэт зарэгістраваў скаргу і пачаў падрыхтоўку яе да разгляду, у той жа час накіроўваючы ў Беларусь просьбы аб прыпыненні выканання смяротнага прысуду.

Інфармацыя аб магчымым таемным выкананні смяротнага прысуду была з чэрвеня 2021, але яе ніяк не каментавалі, нягледзячы на запыты ААН. Некаторы час таму віцебскі абласны суд паведаміў сям'і Паўлава, што мужчыну расстралялі, але не даў інфармацыю пра дату пакарання ці месца, дзе пахаванае цела Віктара Паўлава. Такая практыка не аддаваць цела пасля смяротнага прысуду родным, існуе ў Беларусі яшчэ з часоў сталінскіх рэпрэсій. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0