«З краін Блізкага Усходу больш за 16 тысяч добраахвотнікаў гатовыя прыехаць для дапамогі ДНР і ЛНР», — заявіў сёння на нарадзе з Уладзімірам Пуціным міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.

Пуцін Шайгу падтрымаў.

«Калі вы бачыце, што ёсць людзі, якія хочуць на добраахвотнай аснове, тым больш не за грошы, прыехаць і аказаць дапамогу людзям, якія жывуць на Данбасе, ну, што ж, трэба пайсці ім насустрач і дапамагчы перабрацца ў зону баявых дзеянняў, ‒ сказаў Пуцін.

Гэтая заява ўскосна пацвярджае, што расійская армія ва Украіне сутыкнулася з цяжкасцямі. Калі б наступ ішоў «па плане», патрэбы прывозіць арабскіх наймітаў не было б. 

Раней былі апублікаваныя сацыялагічныя звесткі, што расійскае грамадства пачынае ставіцца да нападу на Украіну крытычна, Крэмль быў вымушаны паабяцаць не выкарыстоўваць прызыўнікоў, сотні якіх загінулі або трапілі ва Украіне ў палон.

У той жа час Расія лічыць парушэннем норм міжнароднага права прыцягненне замежных добраахвотнікаў украінскім бокам.

«На жаль, знайшліся». Мінабароны Расіі прызнала ўдзел салдат тэрміновай службы ў вайне ва Украіне

Кубань, Татарстан, Самара, Ніжневартаўск — па ўсёй Расіі хаваюць загінулых ва Украіне вайскоўцаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0