Увечары, а 20-й гадзіне, праходзячы каля свайго дома, ён заўважыў, як міліцыянты затрымліваюць мужчын нападпітку, і зрабіў ім заўвагу. За гэта Арсенія таксама затрымалі і склалі пратакол за пікетаванне паводле артыкула 24.23 КаАП, піша «Вясна».

Арсенія моцна пабілі ў Фрунзенскім РУУСе. 7 сакавіка Дзмітры Лукашэвіч, які разглядаў справу, нягледзячы на кепскі стан здароўя Сячко і просьбу даць штраф, пастанавіў пакараць акцёра 13 днямі арышту.

Але ў ізалятар Арсеній не трапіў: медык у ІЧУ адмовілася прыняць яго, бо ў хлопца былі зламаныя тры рабры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0