Адначасова Moody's панізіла столь рэйтынгаў Беларусі ў нацыянальнай і замежнай валюце з «B2» і «B3» да «Caa3» і «Ca» адпаведна.

«Паніжэнне рэйтынгаў адлюстроўвае паслабленне крэдытаздольнасці Беларусі на фоне ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну.

Беларусь непасрэдна адчувае значнае ўзмацненне санкцый, накіраваных супраць ключавых сектараў эканомікі і фінансавай сістэмы, што абмяжуе і без таго вузкія знешнія рэзервы краіны і паставіць пад пагрозу яе здольнасць абслугоўваць свой доўг», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Паводле Moody's, дэфолт Беларусі становіцца ўсё больш верагодным з прычыны сумневаў наконт гатоўнасці ўрада пагасіць свае даўгавыя абавязацельствы.

Зніжэнне рэйтынгу Беларусі звязанае з сур'ёзным пагаршэннем крэдытнага профілю Расіі, што гістарычна было ключавым фактарам і крыніцай фінансавай падтрымкі краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру