«Паважаныя будучыя мамы, рэкамендаванае ў шэрагу інтэрнэт-чатаў нанясенне раствора ёду вонкава ў выглядзе ёднай сеткі на скуру вельмі небяспечнае для вас і для будучага дзіцяці!» — адзначае ведамства ў паведамленні.

А вось і небяспечныя наступствы: пры працяглым ужыванні (без рэкамендацыі ўрача) 5% спіртавога раствору ёду магчымае з'яўленне насмарку, крапіўніцы, слінавыдзялення, слёз, высыпанняў на скуры ды іншага.

Пры перадазаванні магчымыя з'явы ёдызму (асэптычнае запаленне слізістых абалонак у месцах выдзялення ёду), раздражненне, апёкі.

Радыяцыйнае становішча сёння на ўсёй тэрыторыі краіны ў норме і не перавышае фонавых значэнняў (0,1—0,2 мкЗв/г). паведаміла Мінздароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0