Ілля сам шмат каму піша, але адказаў не атрымлівае: «Бачу, нешта не тое». Частку лістоў, як вязню паведаміў аператыўны работнік, перадалі следчаму. Інфармацыі па справе таксама няма, Ілля нават не ведае, хто яго следчы.

Тэрмін утрымання вязня пад вартай працягнуты да 30 сакавіка

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў, які таксама вядомы тым, што напісаў больш за 2500 лістоў палітвязням, быў затрыманы 30 верасня па крымінальнай справе, заведзенай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Ілля праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

У зняволенні ў Іллі рэзка пагоршылася здароўе. «Яму цяжка псіхалагічна, шмат праблем са здароўем, нават нейкія ўколы яму робяць, вялікія праблемы з вачыма», — распавядала маці вязня.

Чытайце таксама:

«Баюся, магу не датрываць да суда»: зняволены валанцёр Міронаў, што адправіў 2500 лістоў палітвязням, даслаў ліст адчаю

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру