ЧАЭС. Фота: Віктар Кавальчук / УНІАН

ЧАЭС. Фота: Віктар Кавальчук / УНІАН

Паводле ўкраінскай разведкі, расійскія войскі спрабуюць стварыць фэйкавыя доказы для сваёй версіі датычнасці ўкраінцаў да тэракта на ЧАЭС. «У прыватнасці, у раёне аэрапорта Антонава ў Гастомелі заўважылі расійскія аўтарэфрыжэратары, якія збіралі целы загінулых украінскіх байцоў. Ёсць імавернасць, што іх выдадуць за забітых дыверсантаў у зоне ЧАЭС», — сцвярджае выведка.

Гэта значыць, не атрымаўшы жаданага выніку ад наземнай ваеннай аперацыі і прамых перамоваў, Пуцін гатовы звярнуцца да ядзернага шантажу сусветнай супольнасці дзеля саступак па падтрымцы Украіны, гаворыцца ў рэлізе.

Цяпер ЧАЭС поўнасцю адключаная ад сістэм маніторынгу Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ). Рэсурс наяўных дызель-генератараў разлічаны на 48 гадзін падтрымкі працы сістэм бяспекі.

Расіяне адмовіліся даць доступ да станцыі ўкраінскім рамонтнікам. Замест гэтага туды, на загад Аляксандра Лукашэнкі, зайшлі «беларускія спецыялісты». Сярод іх пад выглядам атамнікаў уваходзяць і расійскія дыверсанты для арганізацыі тэракта, перадае разведка.

Сёння на сустрэчы з Пуціным Лукашэнка закрануў тэму ЧАЭС. Сэнс яго выказвання не вельмі зразумелы, але на тле паведамлення ўкраінскай выведкі, набывае новы сэнс.

«Цяпер мы бачым, што ў Чарнобылі робіцца. Вы мяне папрасілі падвесці электрычнасць, а ім [Украіне] не трэба. Вы разумееце, ім не трэба. І няхай там што заўгодна дзеецца, яны адпіхваюцца. Мы сілай падвялі туды электрычнасць, як я і паабяцаў — да Чарнобыльскай станцыі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0