«Паводле інфармацыі, у якой мы цалкам упэўненыя і якую пацвердзілі, у цяперашні момант камандаванне расійскіх акупацыйных войскаў рыхтуе серыю крывавых правакацый», — напісаў Рэзнікаў.

Згодна з ім, расійская авіяцыя рыхтуецца нанесці ўдар па шэрагу населеных пунктаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца паблізу ад украінска-беларускай мяжы. У прыватнасці, удару збіраюцца падвергнуць н. п. Капані Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

«Для маскіроўкі злачынства Расія мае намер ажыццявіць атаку з паветранай прасторы Украіны. Мэта правакацыі — прымусіць дзеючае кіраўніцтва Беларусі да вайны супраць Украіны. Масква спрабуе павязаць вас крывёю», — напісаў Рэзнікаў.

«Украінскае войска не планавала, не плануе і не будзе планаваць ніякіх агрэсіўных дзеянняў супраць Беларусі», — дадаў ён.

Рэзнікаў звярнуўся да беларусаў з заклікам не дазволіць уцягнуць сваю краіну ў гэтую вайну. «Захавайце жыццё сваіх блізкіх! Не дайце Крамлю знішчыць будучыню Беларусі!» — напісаў ён.

Сёння Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з Уладзімірам Пуціным. Ці абмяркоўваецца пытанне ўдзелу беларусаў у вайне з Украінай, не паведамляецца.

 

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру