Фота: Sputnik

Фота: Sputnik

Барацьба цяжкая, прызнае палітык, суправаджаецца страхам і арыштамі, але яна не ідзе на глум, гэта не сімвалічны жэст адчаю. Бо нават паводле прыдворнай сацыялогіі антываенны рух ужо падтрымлівае кожны трэці, нават да таго, як добра такі ўвайшлі ў дзеянне санкцыі і адбылася эканамічная катастрофа. І не пайшлі масава труны забітых салдат.

«Кажу вам як тэлеглядач. Нават афіцыйную лічбу стратаў арміі РФ — 498 чалавек — па тэлевізары не назвалі ні разу. Карціна таго, што адбываецца, малюецца пуцінскай прапагандай: загінулых амаль няма з абодвух бакоў, украінская армія разбеглася, разбурэнняў амаль няма, дзе-нідзе заселі «банды нацыстаў», але іх хутка знішчаць. Украінцы сустракаюць рускія танкі кветкамі.

Жыць такой карціне свету-нават у галовах самых тупых і ўпёртых засталося нядоўга. Усё: ад цэнаў у крамах да рыдаючай суседкі, чый сваяк загінуў ні за што, спрабуючы забіць нявіннага, — будзе нагадваць пра тое, што ідзе бессэнсоўная бойня».

І тады, маўляў, кожны зразумее, што тых, хто супраць вайны — большасць, і ёсць да каго далучацца, каб прымусіць Пуціна спыніць яе. 

Таму, на думку Навальнага, «трэба выходзіць на антываенныя мітынгі кожныя выхадныя, нават калі здаецца, што ўсе альбо з'ехалі, альбо спалохаліся. Нават калі вы адзін на адзін, вы — той, да каго можна далучыцца. Вы — аснова руху супраць вайны і смерці. Вы — самы важны чалавек на планеце».

Збор прызначаны на 13 сакавіка, 14.00, на галоўных плошчах расійскіх гарадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0