Будынак ФСБ на Лубянцы ў Маскве. Фота Яўгенія Фельдмана.

Будынак ФСБ на Лубянцы ў Маскве. Фота Яўгенія Фельдмана.

5-я служба (афіцыйная назва — Служба аператыўнай інфармацыі і міжнародных сувязяў) курыруе сувязі ФСБ з замежнымі партнёрамі, у тым ліку з амерыканскімі ведамствамі. Унутры службы існуе сумна вядомы Дэпартамент аператыўнай інфармацыі( ДАІ), які выконвае функцыі знешняй разведкі ФСБ.

ФСБ атрымала права праводзіць аперацыі за мяжой у канцы 1990-х, калі Уладзімір Пуцін быў дырэктарам гэтай спецслужбы. Тады ж унутры ФСБ сфармавалі новае ўпраўленне, якому даручылі праводзіць выведвальныя аперацыі на тэрыторыі былога СССР.

У 2004 годзе ўпраўленне павысілі ў статусе, ператварылі ў паўнавартасны дэпартамент — Дэпартамент аператыўнай інфармацыі. Неўзабаве ў яго з'явіўся новы кіраўнік — Сяргей Бяседа, які раней служыў у аддзеле ФСБ і меў выдатныя сувязі ў Адміністрацыі прэзідэнта.

На ўсёй постсавецкай прасторы асаблівае месца ў прыярытэтах ДАІ займала Украіна. Дакладна вядома, што сам Сяргей Бяседа знаходзіўся ва Украіне 20—21 лютага, падчас рэвалюцыі на Майдане. З 2014 года Бяседа знаходзіцца ў санкцыйных спісах ЗША і Еўрасаюза, на яго заведзеная справа ўкраінскімі службамі.

Аднак і надалей аператыўнікі збіралі выведвальную інфармацыю ва Украіне, вербавалі крыніцы і вялі падрыўную дзейнасць. Менавіта 5-я служба адказвала за прадастаўленне Уладзіміру Пуціну інфармацыі аб палітычных падзеях ва Украіне напярэдадні ўварвання.

І падобна, праз два тыдні вайны да Пуціна нарэшце дайшло, што яго папросту ўвялі ў зман:

5-я служба, баючыся раззлаваць кіраўніка, проста забяспечвала яго тым, што ён сам хацеў пачуць. Цяпер крыніцы паведамляюць, што генерал Бяседа і ягоны намеснік змешчаныя пад хатні арышт.

Сярод прычын называюць нямэтавае выкарыстанне сродкаў, выдзеленых на аперацыі, а таксама дрэнную разведвальную інфармацыю. 

Шэф амерыканскай вайсковай разведкі: Мы памыліліся

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0