Паводле паведамлення паліцыі, тры выбухі адбыліся ў 15.40 мінскага часу ў полі каля вёскі Міляч Сарненскага раёна Ровенскай вобласці. У выніку бамбардавання ніхто не пацярпеў, але была пашкоджаная лінія электраперадач.

«Следча-аператыўная група РУУС № 1 (Дубровіца) задакументавала злачынства: звесткі ўнесеныя ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў па ч. 2 ст. 110 КК Украіны (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны). Матэрыялы крымінальнай вытворчасці будуць накіраваныя ў СБУ для расследавання», — паведамляе паліцыя.

Супрацоўнікі паліцыі і вывезлі з месца здарэння абломкі ды вызначылі паходжанне боепрыпасаў.

Вёска Міляч знаходзіцца за некалькіх кіламетраў ад беларускай вёскі Копані, дзе мясцовыя жыхары чулі гул самалётаў і грукат. Украінскія ўлады паведамлялі, што гэта мог быць правакацыйны абстрэл расійскіх пілотаў беларускай тэрыторыі з мэтай уцягнуць Беларусь у вайну з Украінай. Мінабароны Беларусі заявіла, што паведамленні пра абстрэл беларускіх вёсак — фэйк.

Чытайце таксама:

Мінабароны: Інфармацыя аб ракетным удары па беларускай вёсцы — фэйк

Жыхары Столінскага раёна пацвярджаюць факт выбухаў пасля пралёту самалётаў. Украіна: Маем справу з расійскай правакацыяй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0