Год таму ў тым сюжэце паведамлялася, што Храловіча вінавацяць у «здрадзе дзяржаве».

Цяпер стала вядома, што яго сапраўды абвінавачваюць па ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча, ці асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца).

Падпалкоўніку пагражае ад 10 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Згодна з фільмам, Храловіч меў дачыненне да перадачы Сцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 аўдыяразмоваў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Менавіта ў гэтых аўдыя гаварылася пра абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі.

Але ў гэтым жа фільме сцвярджалася, што размовы — інсцэніроўка, пра якую Храловіч не ведаў. Таксама паведамлялася, што Аляксея затрымалі і далучылі да аператыўнай гульні, каб выявіць шляхі эвакуцыі беларусаў, якіх могуць пераследаваць па палітычных матывах.

Акрамя таго, сілавікі нібыта затрымалі і групу людзей, якія яму мусілі дапамагчы.

Суд над падпалкоўнікам КДБ пачнецца 21 сакавіка ў будынку Мінскага гарадскога суда. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Дзіяна Кучук.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру