Фота: AP

Польскія ўлады, са свайго боку, паведамілі ў суботу, што прынялі 1,6 млн уцекачоў за час вайны. Паводле ацэнак даследчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта, каля мільёна ўкраінцаў засталіся ў Польшчы, астатнія адправіліся ў іншыя еўрапейскія краіны.

Гарадскія ўлады Варшавы і Кракава кажуць, што іх рэсурсы на мяжы, і без дадатковай дапамогі яны не змогуць размясціць новых уцекачоў.

Мэр сталіцы сказаў у пятніцу, што праз Варшаву прайшлі ўжо 320 тысяч украінцаў і 230 тысяч засталіся — гэта параўнальна з 10% гарадскога насельніцтва да вайны ва Украіне.

Паток бежанцаў у пятніцу трохі скараціўся ў параўнанні з чацвяргом, адзначылі і палякі, і ўкраінцы. Чэргі мінімальныя нават на польскім участку, аднак пагранслужба Украіны ўсё роўна раіць грамадзянам карыстацца альтэрнатыўнымі пераходамі на мяжы з Венгрыяй, Славакіяй, Румыніяй і Малдовай.

У зваротным кірунку — з ЕС ва Украіну — памежнікі за мінулыя суткі прапусцілі 900 машын з гуманітарнымі грузамі і 18 тысяч чалавек, у тым ліку 15 тысяч украінцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру