Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая, паведамілі на СТБ.

У Беларусі расійская і ўкраінская дэлегацыі правялі ўжо тры раўнды перамоў — пакуль без асаблівага поспеху.

«У чым заключаецца наша роля? Мы не з'яўляемся бокам перамоваў, хоць мы не сыходзім ад адказнасці і гатовыя ўдзельнічаць у перагаворным працэсе і ўнесці свой уклад у вырашэнне сітуацыі, калі нас пра гэта папросяць і калі ў гэтым будзе неабходнасць. Цяпер мы сканцэнтраваныя на тым, каб аказваць максімальнае садзейнічанне абодвум дэлегацыям, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Мы стараемся стварыць зручную лагістыку, мы забяспечваем усім неабходным з пункту гледжання арганізацыйна-тэхнічнага. Натуральна, важныя пытанні лагістыкі, стварэння камфортных умоў для працы — забеспячэння сувяззю», — распавёў Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0