Пры найбольш неспрыяльным сцэнарыі вайна ва Украіне можа пацягнуць за сабой голад для ста мільёнаў чалавек, лічыць нямецкі эксперт у галіне аграрнай эканомікі, прафесар універсітэта ў Боне Мацін Каім, паведамляе Deutsche Welle.

У Расіі і Украіне вырошчваецца каля траціны ўсёй прадаваемай на сусветным рынку пшаніцы, пятая частка кукурузы і вырабляецца тры чвэрці алею, заявіў Каім у інтэрв'ю Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung.

Абедзве краіны экспартуюць вялікія аб'ёмы прадуктаў харчавання ў Паўночную Афрыку і ў краіны Блізкага і Сярэдняга Усходу, у прыватнасці Егіпет, Лівію і Ліван, падкрэсліў эксперт.

Акрамя таго, ад расійскага ўварвання ва Украіну і яго эканамічных наступстваў могуць пацярпець «яшчэ больш бедныя краіны, дзе ўжо цяпер галадае вялікая колькасць людзей», заявіў прафесар з Бона, указаўшы, у прыватнасці, на Самалі, Чад, Мадагаскар і Бангладэш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0