Украінскія ўцекачы перасякаюць мяжу з Румыніяй, 2 сакавіка 2022 года. Фота: AP

Украінскія ўцекачы перасякаюць мяжу з Румыніяй, 2 сакавіка 2022 года. Фота: AP

Акцёр Міхаіл Барышнікаў, пісьменнік Барыс Акунін і эканаміст Сяргей Гурыеў выступілі з заявай супраць вайны.

«Дзяржава «Расійская Федэрацыя», уладу ў якім захапіў дыктатар, развязала злачынную вайну.

Гэта ўдар па ўсіх нас, людзях, якія належаць да рускай культуры і размаўляюць на рускай мове. Само слова «рускі» стала ў вачах свету таксічным.

Але ў тысячу разоў страшнейшае тое, што зараз адбываецца з блізкім нам украінскім народам. На нашых вачах разгортваецца сапраўдная гуманітарная катастрофа. Многія сотні тысяч украінцаў страцілі ўсё: свой дом, сродкі да існавання, маёмасць. І колькасць бежанцаў будзе расці, сітуацыя будзе толькі пагаршацца.

Большасць з нас знаходзіцца далёка ад месца падзей, многія ‒ вельмі далёка. У нас няма магчымасці спыніць гэты кашмар. Але мы не можам, не хочам, не маем права бяздзейнічаць. Самае меншае, што мы можам зрабіць, ‒ аказаць дапамогу людзям, якія бягуць ад расійскай ‒ не, ад пуцінскай ‒ арміі.

Давайце ўсім рускім мірам дапамагаць украінскім уцекачам.

Дыктатар вядзе вайну не толькі з Украінай, але і з уласнай краінай, пазбаўляючы яе будучыні, вытоптваючы і знішчаючы ў ёй усё жывое, насаджваючы паўсюль мерцвячыну», ‒ гаворыцца ў заяве.

Яе аўтары абвесцілі збор сродкаў для дапамогі ўкраінцам. Яны хочуць сабраць паўмільёна фунтаў стэрлінгаў. Сабрана ўжо больш за палову анансаванага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0