Васіль Быкаў

«Як заўжды на вайне, галоўная плата — кроў, і плаціць той, хто найменш вінаваты».

«Вайна надзіва сляпая ў адносінах да людзей і далёка не па іхніх заслугах распараджаецца жыццямі».

«За гады вайны ён зусім адвык ад натуральнага чалавечага запатрабавання ў шчасці. Усе ягоныя сілы расходаваліся на тое, каб як-небудзь выжыць, не даць знішчыць сябе». 

«Порахам чалавека не выхаваеш».

«Аб вайне, якой бы цяжкай яна ні была, трэба пісаць праўду і ўсю праўду, якой бы яна ні была горкай».

«Усякая агрэсіўная вайна ўжо па сваёй прыродзе накіравана супраць чалавека, які для яе — толькі сродак, матэрыял злачыннай палітыкі тых, хто збанкрутаваўся у гэтай палітыцы, ведучы яе мірнымі сродкамі».

«Памяць аб крывавых выпрабаваннях у мінулай вайне, ёсць лепшы гарант міру і існавання розных народаў на нашай зямлі».

Алесь Адамовіч

«Я забіў чалавека. Калі б жыў у Германіі, лічылася б: забіў немца. Тут: забіў нацыста. Але і так, і так — чалавека. Калі па Евангеллі».

«Гітлеры прыходзяць і сыходзяць, а нямецкі народ застаецца».

«У вайны не жаночае аблічча. Але нішто на гэтай вайне не запомнілася больш, разчэй, страшней і прыгажэй, чым твары нашых маці».

Святлана Алексіевіч

«Нам здавалася, што на зямлі будзе заўсёды мір, што ніхто ніколі не захоча вайны, усе снарады павінны быць знішчаны. Навошта яны? Мы стаміліся ненавідзець. Стаміліся страляць».

«Без нянавісці страляць не будзеш. Гэта — вайна, а не паляванне».

«Паміралі за жыццё, яшчэ не ведаючы, што такое жыццё».

«Гісторыю вайны падмянілі гісторыяй перамогі».

«Напісаць бы такую ​​кнігу пра вайну, каб ад вайны ванітавала, і сама думка пра яе была б брыдкая. Вар'яцкая. Саміх генералаў бы ванітавала…»

Іван Мележ

«Вайна закрывае ўсе далягляды». 

«На фронце камандзір любіць байца за дапамогу, смеласць, адданасць, а баец камандзіра за кіраванне, розум, чуласць». 

Пятрусь Броўка

«Таварыш! Сягоння ў нас думы адны:
Мір нам патрэбен,
Не трэба вайны!»

Кузьма Чорны 

«Я думаў, што яна павінна нарадзіцца ў мяне на свет, каб даведацца, што свет вялікі, вольны, вясёлы, што ў ніякай казарме для чалавека няма месца і што жыццё на свеце — гэта вялікае шчасце. І яшчэ дзеля адной мэты яна павінна нарадзіцца — каб перадаць ужо сваім дзецям маю нянавісць да фашызму… Яны прысвоілі сабе чужое і зараз уздумалі аб'явіць сябе лепшымі ва ўсім свеце».

Чытайце таксама:

Алексіевіч: Беларусы, якія ваююць на баку Украіны, — героі

Перавыданне гучнага рамана і пераклад Бродскага. Кніжныя навінкі лютага па-беларуску

«Старажытных замкаў вежы бераглі айчыны межы». Выйшаў новы мультыверш палітвязня Андрэя Скурко

«тут сканалі ад роспачы кафка, оруэл, хакслі» Новыя вершы найлепшых паэтаў: Наста Кудасава

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру