Ракетна-бомбавыя ўдары сёння ўначы былі нанесеныя па ўкраінскіх гарадах Ізюм, Балаклея, Золачаў, Харкаў, Чарнігаў, Святагорск, Умань, Івана-Франкоўск (аэрапорт), Папасная, Севераданецк, Лісічанск, Рубежнае, па гары Карачун каля Славянска.

На наступным фота, з сацыяльных сетак: наступствы начнога ўдару па шматпавярховым доме ў Чарнігаве, абласным цэнтры на поўначы Украіны. Ëсць ахвяры.

Яшчэ адно фота з сацыяльных сетак: разбураная царква ў горадзе-героі Валнаваха Данецкай вобласці.

На наступным фота Укрінфарм: трэніровачны цэнтр украінскай арміі ў Явараўскім раёне Львоўскай вобласці, у які сёння папала восем ракет. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0