Муж і жонка жылі разам каля 6 гадоў. У іх трое непаўналетніх дзяцей, у дачыненні да якіх яны пазбаўленыя бацькоўскіх правоў за злоўжыванне спіртным. Муж жонку пастаянна збіваў, але яна яго, як часта водзіцца ў такіх сем'ях, абараняла і выгароджвала. 

Аднойчы жонка зламала руку і, як расказаў пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Антон Гарохаў, былі ўсе падставы падазраваць, што да гэтай траўмы датычны муж пацярпелай. Але жанчына настойвала — яна атрымала яе пры падзенні па сваёй віне.

Аднойчы пасля чарговага сумеснага распіцця гарэлкі здарылася новая сямейная сварка, пасля якой жанчына, пакрыўдзіўшыся, пайшла на 2 тыдні жыць да бацькоў. А калі вярнулася, то муж абвінаваціў яе ў сужонскай здрадзе. А калі яна тое адмаўляла, то вырашыў выбіць прызнанне сілай.

«Абвінавачаны уключыў у электрычную разетку плойку, пачакаў, пакуль тэмпература награвання павысіцца, — расказаў пракурор. — Пасля распаленай плойкай на працягу паўгадзіны ён прыпальваў жанчыне рукі, твар і сцягно. А каб ахвяра не вырвалася, абвінавачаны ўтрымліваў яе за зламаную руку. Адначасова ён яе збіваў: нанёс 18 удараў.

Як дадаў Антон Гарохаў, падчас расследавання крымінальнай справы пацярпелая ўсімі спосабамі выгароджвала мужчыну, а калі ўсе факты здзекаў былі даказаныя, то прасіла яго строга не караць.

У выніку мужчына прысуджаны да пазбаўлення волі на 1,5 года з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Варта адзначыць, што за негатыўныя каментары ў сацсетках на адрас прадстаўніка ўлады ў Беларусі лёгка можна атрымаць столькі сама ці нават больш.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру