Памежны пераход у Карошчыне. Фота ілюстратыўнае.

Памежны пераход у Карошчыне. Фота ілюстратыўнае.

За апошнюю 12-гадзінную змену паліцэйскія прапусцілі 190 грузавікоў. У паліцэйскім участку ў Бяла-Падлясцы расказалі, што чарга з грузавікоў, якія чакаюць перасячэння мяжы, была даўжынёй каля 14 км.

Дэрусь паведаміў, што на ўездзе ў Польшчу было прапушчана 173 аўтамабілі, на беларускім баку ў чарзе стаяць каля 150 машын, а час чакання складае каля 10 гадзін.

У сувязі з міграцыйным крызісам пункт перасячэння мяжы ў Кузніцы быў зачынены 9 лістапада мінулага года. Таму кіроўцы мусяць кіравацца да грузавых памежных пераходаў у Карошчыне ці Баброўніках. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0