Енс Столтэнберг і Анджэй Дуда. Фота: nato.int

Енс Столтэнберг і Анджэй Дуда. Фота: nato.int

Раней пра магчымасць хімічнай атакі з боку Расіі папярэдзіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг. На ягоную думку, заявы Масквы аб тым, што ва Украіне нібыта працуюць лабараторыі па вытворчасці хімічнай і біялагічнай зброі, могуць быць падрыхтоўкай да такога кроку з боку самой Расіі.

Столтэнберг заявіў, што Крэмль працягвае шукаць розныя зачэпкі, каб апраўдаць свае дзеянні, і папярэдзіў, што прымяненне хімічнай зброі будзе адназначна расцэнена як ваеннае злачынства.

Польскі лідар таксама лічыць, што расійскае кіраўніцтва можа пайсці на гэты крок.

«Калі вы пытаецеся ў мяне, ці можа Пуцін прымяніць хімічную зброю, то, на маю думку, у дадзены момант Пуцін можа прымяніць усё, што заўгодна, асабліва калі ён у цяжкай сітуацыі. Ён ужо прайграў гэтую вайну з палітычнага пункту гледжання і з ваеннага ён таксама відавочна не выйграе», — сказаў Анджэй Дуда ў інтэрв'ю Бі-бі-сі.

Прымяненне зброі масавага паражэння зменіць усе правілы гульні, сказаў Дуда. Бо тады пагроза навісне не толькі над Еўропай, але і над усім светам, і НАТА трэба будзе нешта вырашаць, папярэдзіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0