Фота: Фэйсбук

Фота: Фэйсбук

Таццяна Гацура напісала сярод іншага:

«Дарагія сябры, я ва Украіне. Выехала нелегальна.

Вайна радыкальна памяняла і нашу агульную, і маю ўласную сітуацыю. Мая сям'я рэзка апынулася ў рэальнай небяспецы, на вайне, з нявызначанай будучыняй, а таму мае патрэбу ў маёй прысутнасці і падтрымцы. За тыдзень вайны я зразумела, што не магу не быць з імі побач у гэтай бядзе.

І, канешне, не магу не быць яшчэ адным салдатам на ўкраінскім фронце ў гэтай нашай агульнай вайне. Пра салдата пакуль не літаральна, але я ехала з планам, што і як магу рабіць тут на карысць і ўкраінцам, і беларусам, маю намер стаць часткай беларускага супраціву тут», — піша Таццяна Гацура.

Яна мяркуе, што падзенне рэжыму Лукашэнкі магчымае толькі пасля перамогі Украіны.

«Не да канца яшчэ ўсвядоміла, што я тут. Сірэну паветранай трывогі, якая ўключаецца на мабільным, мозг успрымае, як тэлефонны званок… Не ведаю, што чакае далей, але я мае намер працаваць на агульную перамогу, выжыць і вярнуцца», — піша Гацура.

У красавіку 2021 на Таццяну завялі крымінальную справу па артыкуле 342 КК РБ (Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). У рамках гэтай справы таксама затрымлівалі мужа Тацяны, вядомага ўкраінскага праваабаронца Уладзіміра Яворскага. Падчас затрымання яго збівалі, каб атрымаць паролі ад тэлефонаў, пагражаючы змяшчэннем дзяцей у прытулак, а пасля вымусілі з’ехаць з Беларусі на працягу 48 гадзін.

Нягледзячы на тое, што ніякіх следчых дзеянняў не адбывалася, Тацяна працягвала заставацца пад падпіскай аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0