Фота: фэйсбук Жадана

Фота: фэйсбук Жадана

«На нашу думку, Жадан, адзін з лепшых паэтаў Украіны і выбітны празаік, перакладзены і ўзнагароджаны ва ўсім свеце, з'яўляецца пісьменнікам Нобелеўскага ўзроўню. Яго голас як паэта на працягу многіх гадоў застаецца асабліва важным для ўкраінцаў. Свабодная Украіна ў большасці сваёй кажа і думае словамі Жадана, і ўважліва слухае. Сёння паэт знаходзіцца ў сваім Харкаве. І ён змагаецца», — напісана ў заяве камітэта.

Сяргей Жадан — лаўрэат шматлікіх прэстыжных узнагарод. У 2015 годзе яму была ўручана літаратурнай прэмія Цэнтральнай Еўропы Angelus за аповесць «Месапатамія». Ён таксама адзначаны прэміяй Конрада. Яго кнігі перакладзены на 16 моў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0