«Каля 280 беларускіх грузавых аўтамабіляў працягваюць знаходзіцца на тэрыторыі Украіны і не могуць выехаць. Акрамя таго, у пунктах пропуску з сумежнымі ёй дзяржавамі ЕС (Венгрыя, Румынія, Славакія) працягвае таксама назапашвацца грузавы аўтатранспарт з кіроўцамі — грамадзянамі Рэспублікі Беларусь», — пракаментаваў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз БелТА.
Ён дадаў, што 143 экіпажам беларускіх велікагрузаў удалося вярнуцца ў Беларусь — на аўтамабілі ці пешшу. Зазначыў таксама, што яны пастаянна фіксуюць выпадкі канфіскацыі аўтамабіляў.
«Дадаткова вядзем працу па лініі сумежных з Украінай дзяржаў ЕС, у аператыўным рэжыме ажыццяўляюцца перамовы з адпаведнымі памежнымі органамі для забеспячэння транзіту беларускіх транспартных сродкаў праз тэрыторыю Еўрапейскага Саюза. Мы не спыняемся шукаць магчымыя і ўзаемапрымальныя шляхі, спосабы і механізмы вырашэння сітуацыі, спрабуем выпрацаваць алгарытм, які задаволіць усіх зацікаўленых», — сказаў Глаз.
Канфіскавана 130 фур, сотня беларусаў не можа выбрацца з-пад абстрэлаў: бязрадасны лёс дальнабойшчыкаў ва
Мазырчук, 35 год, гадуе дачку: стала вядома асоба першага беларуса, які трапіў пад расійскую бомбу ў Корасцені
«Адзін памёр, але целы так абгарэлі, што не ясна хто». Стала вядома асоба другога беларускага дальнабойшчыка, які трапіў пад бомбы





