Брус Уіліс — адна з найбуйнейшых кіназорак. Выступленне ў трох частках «Цвёрдага Арэшку» сабрала амаль мільярд даляраў прыбытку па ўсім свеце. У 1999 годзе Брус Уіліс быў разам са Стывенам Спілбергам і Джэймсам Кэмеранам у спісе 100 самых уплывовых людзей кінаіндустрыі, падрыхтаваным англійскім штомесячнікам «Empire». Аднак з пэўнага часу здароўе акцёра выклікала шмат сумневаў. 

Фанаты пачалі хвалявацца за свайго куміра, калі ён пачаў здымацца ў разгромленых крытыкамі малабюджэтных фільмах. Паступалі сведчанні, што акцёр мае праблемы з запамінаннем дыялогаў, але спачатку ў якасці прычыны гэтага называлася лянота. Цяпер высвятляецца, што Брус Уіліс змагаецца з сур'ёзнай хваробай. 

У Бруса Уіліса ранняя стадыя дэменцыі, сведчаць апошнія звесткі пра здароўе 66-гадовага акцёра. Пра гэта паведаміў рэжысёр Мэт Эскандары, які працаваў з артыстам на здымках фільмаў. 

«Гэта праўда. Я з ім зняў чатыры фільмы, таму ведаю з першых вуснаў. Сумна бачыць, як на тваіх вачах развальваецца такая легенда, як Брус. Я бачыў гэта падчас працы з ім на працягу апошніх некалькіх год», — напісаў ён у каментары на фэйсбуку пад відэа пра чуткі пра хваробу Уіліса. 

Па паведамленнях СМІ, Брус Уіліс хоча зарабіць як мага больш грошай, пакуль яшчэ ў стане. З гэтай мэтай ён бярэцца за ролі ў фільмах класа B. Па даных IMDB, толькі ў 2022 годзе будзе як мінімум 11 малабюджэтных пастановак з Уілісам у акцёрскім складзе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0