Раскамнагляд прыступіў да блакавання Instagram 13 сакавіка, хоць раней абяцаў пачаць абмяжоўваць доступ толькі з 00:00 14 сакавіка, тлумачачы гэта тым, што карыстальнікам патрэбны час, каб перанесці кантэнт.
Расійскія ўлады вырашылі заблакаваць Instagram з-за «размяшчэння інфармацыі, якая ўтрымлівае заклікі да гвалту супраць расійскіх грамадзян». Мацярынскую кампанію Instagram — Meta — у Расіі збіраюцца абвясціць «экстрэмісцкай арганізацыяй».
Акрамя Instagram, у Meta ўваходзяць сацсетка Facebook і WhatsApp.