Пра гэта кінарэжысёр, які знаходзіцца ў Ізраілі, заявіў у інтэрв'ю часопісу Deadline.
«Свет, у якім мы прывыклі жыць, разваліўся ў адзін момант, жахліва гэта бачыць», — сказаў Бекмамбетаў.
Ён таксама распавёў, што працуе над дакументальным праектам DWW1 аб лічбавым боку вайны, і заявіў, што лічыць абгрунтаванай адмову еўрапейскіх кінафестываляў ад паказу расійскіх фільмаў з-за ўварвання ва Украіну.
«Магчыма, цяпер увогуле не час для фестываляў. Калі ва Украіне льецца кроў, еўрапейскія фестывальныя крывава-чырвоныя дарожкі набываюць злавесны сэнс», — заявіў Бекмамбетаў.





