Матэвуш Маравецкі. Фота: Agencja.pl.

Прэм'еры Літвы і Польшчы Інгрыда Шыманіце ды Матэвуш Маравецкі прысутнічалі вочна, кіраўнік украінскага ўрада Дзяніс Шмыгаль далучыўся да іх па відэасувязі.

«Заклікаем адсюль, з Варшавы, з каралеўскага замка ў Варшаве, пасля сустрэчы нашага Люблінскага трохкутніка: замарозьце актывы расійскай дзяржавы цалкам, канфіскуйце гэтыя актывы, замарозьце актывы расійскіх алігархаў, вялікіх і малых, бізнэсоўцаў, палітыкаў і іншых. Хай яны служаць тым нявінным людзям, на якіх напалі, хай яны служаць аднаўленню», — сказаў Маравецкі.

Паводле яго слоў, дзеянні павінны быць эфектыўнымі, каб наносіць шкоду ваеннай машыне РФ. Ён адзначыў, што Еўропа ўжо прызнала памылкай ранейшую палітыку ў адносінах з Расіяй.

Польскі прэм'ер заявіў, што яго краіна знаходзіцца ў авангардзе барацьбы за незалежнасць Украіны, аказваючы гуманітарную дапамогу і заклікаючы ЕС да адзінства.

Маравецкі дадаў, што ідзе праца над чацвёртым пакетам санкцыі. Абмежавальныя меры будуць уводзіцца, пакуль апошні расійскі салдат не пакіне ўкраінскай зямлі.

Ён выказаўся за стварэнне для Украіны працэдуры, якая забяспечыць выразныя еўрапейскія перспектывы. На думку Маравецкага, на аднаўленне краіны павінны быць накіраваныя сродкі, замарожаныя і канфіскаваныя ў Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру