Умоўны халадзільнік LG можа быць завезены ў Расію з Карэі ці сабраны ў Калузе. Сабраны ў Калузе правезці ў Беларусь можна, сабраны ў Карэі — не. 

Умоўны халадзільнік LG можа быць завезены ў Расію з Карэі ці сабраны ў Калузе. Сабраны ў Калузе правезці ў Беларусь можна, сабраны ў Карэі — не. 

9 сакавіка ў Расіі пачалі дзейнічаць пастановы №311, №312 і №313 «Аб увядзенні на часовай аснове дазвольнага парадку вывазу асобных тавараў за межы тэрыторыі Расійскай Федэрацыі».

У дакументах фігуруе гіганцкі спіс таго, што цяпер нельга вывозіць з Расіі. А там драўніна, сельскагаспадарчая тэхніка, а таксама турбіны, насосы, рухавікі, кандыцыянеры, лядоўні, маразілкі, вогнетушыцелі, посудамыйкі, аўтапагрузчыкі, даільныя апараты, інкубатары, пральныя машыны, швейныя машыны, такарныя станкі, электрабрытвы, мікрафоны, смартфоны, інтэгральныя схемы і гэтак далей. 

Мяркуецца, гэтыя забароны былі прынятыя па дзвюх прычынах: 1) ва ўмовах спынення паставак Расія сама хутка акажацца ў сітуацыі імпартнага дэфіцыту; 2) расіяне не хочуць дазволіць кампаніям, якія спыняюць дзейнасць на рынку РФ, вывезці адтуль сваё абсталяванне. 

Але ўсё гэта непасрэдным чынам уплывае на Беларусь, бо большая частка любой тэхнікі, якая ў нас прадаецца, увозіцца ў краіну з Расіі, дзе знаходзяцца цэнтральныя склады і прадстаўніцтвы брэндаў. 

Бізнэсмены паведамляюць нам, што цяпер на мяжы РФ і РБ сотні фур, якія не могуць правезці тавар у Беларусь. 

Што не могуць правезці?

«Літаральна ўсё, што ў спісе, гэта не перабольшванне, — кажуць пастаўшчыкі. — Дамовіцца не атрымліваецца, хоць мы нібыта ў гэтак званай «саюзнай дзяржаве». Калі ёсць сертыфікат СТ-1 (аб вырабе тавару ў Расіі), то шанец правезці 50 на 50. Калі СТ-1 няма і вязеш тое, што раней было завезенае ў Расію з-за мяжы, то 95% не праходзіць». 

«Фактычна, цяпер для Беларусі заблакаваная большая частка імпартнай тэхнікі і для прамысловага карыстання, і для персанальнага. З ЕС паставак мала, з Расіі паставіць няма як, чакаем дэфіцытаў і крызісу неплацяжоў. Таму што прастой фур — вялікія грошы, прастой складаў — вялікія грошы, а ў продаж няма чаго пускаць, спадзяемся, што неяк вырашыцца, пакуль што сумна», — рэзюмуюць імпарцёры. 

Чытайце таксама:

«Расіяне ўначы пачалі маляваць літару «Z» на машынах». Што адбываецца на мяжы, дзе заблакавалі 28-кіламетровую чаргу фур

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?