Паведамляецца, што мужчыну падазраюць па ч. 1 арт. 361 КК (Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрадзе дзяржаве, або ўчынення акта тэрарызму ці дыверсіі, або ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь).
Мужчыну затрымалі нібыта за рэгістрацыю ў групе «Перамога»
Сёння на праўладных каналах з’явілася яшчэ адно «пакаяльнае» відэа, на якім электрамеханік прадпрыемства «Рэўсістэмз» Аляксандр Клімянок распавядае, што быў зарэгістраваны ў экстрэмісцкіх каналах і ў групе «Перамога». Ён «прызнаецца», што ўдзельнічаў у масавых акцыях пратэсту у верасні 2020 года, паведамляе «Вясна».