Галоўчанка расказаў, што Беларусь і Расія адмовяцца ад даляра ў разліках за энергарэсурсы, усе разлікі будуць праводзіцца ў расійскіх рублях.

«Мы прынялі рашэнне адвязацца ад даляра ва ўсіх нашых энергетычных ўзаемаразліках. Гэта натуральнае рашэнне, у сілу вядомых абставін няма ніякага сэнсу больш прывязвацца да трэцяй валюты. Мы даўно пра гэта казалі, і вось такое рашэнне прынята. Як гаворыцца, не было б шчасця, ды няшчасце памагло», — заявіў прэм'ер.

Бакі таксама абмеркавалі беларускую крэдытную запазычанасць. Па выніках перамоваў было вырашана, што Расія правядзе яе рэструктурызацыю, будзе таксама сумесна прапрацаваная аптымальная цана на расійскую нафту.

«Прынята рашэнне па рэструктурызацыі і растэрміноўцы дзяржаўных крэдытаў, якія падаваліся Расійскай Федэрацыяй, аб пераводзе іх з валюты ў расійскія рублі. У прынцыпе, гэта будзе прымяняцца да ўсіх нашых пагадненняў», — удакладніў Галоўчанка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру