Зруйнаваны Марыупаль зверху некалькі дзён таму. З таго часу стала яшчэ горш. Фота: Maxar Technologies

Зруйнаваны Марыупаль зверху некалькі дзён таму. З таго часу стала яшчэ горш. Фота: Maxar Technologies

«Што тычыцца загінулых жыхароў, у нас ёсць звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, бо яны атрыманыя ад паліцыі, узгодненыя з медустановамі. Гэта малая частка людзей, пра якіх мы ведаем. Па стане на ўчора гэта было 1800 з невялікім чалавек.

Яшчэ чатыры дні таму мы казалі пра «аптымістычны» сцэнарый — каля 10 тысяч ахвяр на сёння. Але з павялічанай інтэнсіўнасцю і той жорсткасцю, якая вырасла ў разы, мы можам казаць пра тое, што, калі цяпер скончыцца блакада і мы зможам пачаць хаця б пошук гэтых людзей, то ўжо цяпер колькасць ахвяр набліжаецца да 20 тысяч.

Але калі гэтага не адбудзецца найбліжэйшымі днямі, то гэтая колькасць наблізіцца да 35 тысяч — усе тыя, хто не змог выехаць. Хаваюць хто дзе, кагосьці — у дварах, на вуліцах. Праз інтэнсіўнасць абстрэлу людзі не могуць выйсці на вуліцу нават пахаваць блізкіх. Муніцыпальныя службы не працуюць, могілкі — на тэрыторыі, якая кантралюецца расійскай арміяй. Смерць — яна паўсюль, яе відаць».

Па словах Андрушчанкі, у горадзе няма ежы, вады, святла і цяпла. 80% жылога фонду непрыдатныя для жыцця, і з яго яшчэ 80% немагчыма будзе аднавіць.

«У Марыупаля асаблівая роля была апошнія восем гадоў — гэта апошні вялікі горад у Данецкай вобласці, які не прыняў гэтыя бананавыя рэспублікі і расійскую акупацыю. І восем гадоў дэманстраваў, што такі горад на лініі размежавання — за 10 км ад лініі фронту — як ён можа адрадзіцца і стаць еўрапейскім горадам. І цяпер хочуць паказаць, што будзе, калі хтосьці не прыме «рускі мір» і яго ўмовы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0