Спачатку з'явілася інфармацыя аб паездцы Байдэна ў Брусель для сустрэчы з лідарамі краін NATO 23 сакавіка — такую папярэднюю дату называюць тры крыніцы, паведамляе «Украінская праўда».

Са слоў адной з крыніц, Байдэн таксама можа наведаць Польшчу, што павінна стаць дадатковым сігналам салідарнасці з Украінай.

Прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі адзначыла, што фінальных рашэнняў па паездцы яшчэ няма.

Верагодны візіт Байдэна ў Еўропу адбудзецца пасля візіту віцэ-прэзідэнта Камалы Харыс у Польшчу і Румынію на мінулым тыдні.

Трое супрацоўнікаў адміністрацыі заявілі, што некаторыя работнікі, якія займаліся візітам Харыс, засталіся ў Еўропе, каб дапамагчы спланаваць магчымы візіт прэзідэнта ЗША ў рэгіён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0