Булаўскага затрымалі ў асноўны дзень правядзення рэферэндуму (27 лютага) і асудзілі на 15 сутак.

Яго мусілі адпусціць на волю яшчэ ўдзень 14 сакавіка. Аднак дадому яго прывезлі пяць сілавікоў, правялі ператрус і зноў забралі актывіста з сабой. Аднак вечарам яго ўсё ж адпусцілі.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Уладзімір мае статус сведкі па крымінальнай справе.

У канцы лістапада Уладзіміра ўжо адпраўлялі на «суткі» за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» па арт. 19.11 КаАП. Тады яго арыштавалі на 7 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0