Лукашэнка ўпэўнены, што для грамадзян няма неабходнасці «бегаць па «завуголях, па закутках», каб дзесьці абмяняць рублі на даляры.

«Ну, вымянялі, нахапаліся. Цяпер гэты даляр ўжо паволі пачынае прасядаць. Бо нікому не патрэбны. Асабліва ў сувязі з гэтымі санкцыямі, якія ўведзеныя супраць нас, — заявіў ён. — Напэўна, будзем хутка змагацца, каб лішні расійскі рубель быў у кішэні ці юань. Таму што з гэтымі краінамі мы ў асноўным будзем гандляваць.

Нагадаем, многія беларускія банкі ўвялі абмежаванні па валютных аперацыях. Яны закранулі ў тым ліку магчымасць мяняць рублі на замежную валюту і здымаць наяўную валюту з рахункаў.

Сёння даляр на біржы ў Мінску падаражэў на 2,29 капейкі да 3,3195 беларускага рубля, еўра — вырас на 4,89 капейкі да 3,6670, расійскі рубель вырас больш чым на 12 капеек да 3,0108 беларускага за 100 адзінак.

На пачатку года курсы валют былі наступныя: даляр — 2,5481, еўра — 2,8826, расійскі рубель— 3,4322. З пачатку 2022-г беларускі рубель абясцэніўся адносна даляра на 30 працэнтаў, да еўра — на 27 працэнтаў.

У Расіі з'явіўся чорны рынак валюты

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру