Фота: le.petite.colette / Instagram.

Фота: le.petite.colette / Instagram.

Яркія колеры

Вясна пакуль яшчэ ў самым пачатку, але ўжо дакладна можна сказаць, што мы будзем насіць у гэтым сезоне. Пасля халоднай і цёмнай зімы хочацца яркіх фарбаў, і дызайнеры ўлічылі гэта, піша lamoda.pl.

Цяпер на паліцах крамаў можна знайсці вясновыя курткі ў насычаных колерах фуксіі, лайма і ў блакітным кобальтавым. Сярод самых папулярных мадэляў ёсць і падшываныя курткі — добры выбар для жанчын любога ўзросту. Яны зробяць вобраз больш яркім, а самога чалавека — знешне больш маладым.

Пастэльныя колеры

Калі яркая колеравая гама — гэта не ваша, дызайнеры маюць і больш далікатныя прапановы. Як кажуць эксперты Інстытута колера Pantone, самы модны колер 2022 года — Very Peri, адценне фіялетавага на мяжы з блакітным. Вось чаму фіялетавая падшываная куртка стане добрым выбарам гэтай вясной, але ж не адмаўляйцеся і ад іншых пастэльных колераў.

Дызайнеры прапануюць як больш кароткія і лёгкія мадэлі, так і больш цёплыя, у якіх будзе утульна ў халоднае надвор’е.

Класічныя мадэлі

Тыя, хто любіць мінімалізм, могуць спыніцца на класічных мадэлях і колерах падшываных куртак. Выбірайце стрыманыя ці нейтральныя колеры — напрыклад, бэжавы, белы ці чорны.

Спадніцы вяртаюцца ў трэнды. Якія мусова мець у шафе ў 2022 годзе? 

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0