Грамадзянін Ірландыі Закжэўскі меў вялікі вопыт у асвятленні ваенных канфліктаў.
Украінскія СМІ пасля паведамілі, што разам з аператарам П’ерам Закжэўскім загінула і ўкраінская журналістка Аляксандра Куўшынава.
Учора таксама паведамлялася пра раненне іншага супрацоўніка тэлеканала Fox News Бенджаміна Хола. Ён атрымаў асколачны пералом дзвюх ніжніх канечнасцяў, яму давялося ампутаваць частку нагі.
А ў нядзелю ва Украіне загінуў амерыканскі дакументаліст Брэнт Рэно.





